Палац у Нясвіжы
Беларусь увайшла ў склад ЮНЕСКА ў 1954 годзе і на працягу многіх гадоў падтрымлівае з гэтай міжнароднай арганізацыяй плённыя, дынамічныя адносіны. З дапамогай ЮНЕСКА ў нашай краіне рэалізуецца мноства цікавых праектаў у сферы адукацыі, навукі, інфармацыі, камунікацый і, безумоўна, культуры.
У кастрычніку 1988 г. Беларусь далучылася да Канвенцыі па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, прынятай ЮНЕСКА ў 1972 г. І сёння ўжо 4 аб'екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Першым з іх у 1992 годзе стаў Нацыянальны парк "Белавежская пушча" (аб'ект прыроднай спадчыны) – унікальны запаведны лес Еўропы, які ахоўваецца яшчэ з XIV стагоддзя.
У 2000 годзе ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўвайшоў пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя замкавы комплекс "Мір". Архітэктура, якая спалучае готыку, барока і рэнесанс, зрабіла яго адным з самых прыгожых замкаў Еўропы.
Яшчэ два аб'екты Беларусі папоўнілі Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2005 годзе. Гэта "Архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы" і пункты геадэзічнай Дугі Струвэ.
Палац у Нясвіжы на працягу стагоддзяў быў рэзідэнцыяй адной з найбагацейшых і ўплывовых дынастый Еўропы – Радзівілаў. А сёння прыгожы адрэстаўрыраваны замак – Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" – з'яўляецца візітнай карткай Беларусі.
Сусветна вядомае геадэзічнае збудаванне – Дуга Струвэ – злучала 265 пунктаў у 10 краінах свету: Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Літве, Латвіі, Беларусі, Украіне і Малдове. Паводле гістарычных звестак, у Беларусі было 34 пункты: 20 захавалася, а пяць з іх, абсталяваныя спецыяльнымі знакамі, увайшлі ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Аб'екты, прадстаўленыя ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
-
Аўгустоўскі канал (2004)
-
Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку (2004)
- Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне (2004)
- Культавыя збудаванні абарончага тыпу ў Беларусі, Польшчы і Літве (2004)
- Драўляныя цэрквы Палесся (2004)
Архітэктурны ансамбль праспекта Незалежнасці ў Мінску прэтэндуе на статус аб'екта Спіса сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў складзе транснацыянальнай намінацыі з папярэдняй назвай "Сацыялістычная пасляваенная архітэктура ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы".
Сусветная нематэрыяльная культурная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларусь і беларусы ў календары памятных дат ЮНЕСКА
-
200-годдзе з дня нараджэння вучонага, геолага Ігната Дамейкі (2002)
-
200-годдзе з дня нараджэння мастака і кампазітара Напалеона Орды (2007)
-
200-годдзе з дня нараджэння паэта, драматурга і акцёра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (2008)
-
600-годдзе запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы (2009)
-
200-годдзе з дня нараджэння мастака Івана Хруцкага (2010)
-
1150-годдзе першага згадвання ў летапісах горада Полацка (2012)
-
200-годдзе з дня нараджэння вучонага і дыпламата Іосіфа Гашкевіча (2014)
-
250-годдзе з дня нараджэння палітычнага дзеяча, дыпламата і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага (2015)
-
150-годдзе з дня нараджэння жывапісца, тэатральнага мастака, дэкаратара і мадэльера Льва Бакста (2016)
-
500-годдзе беларускага кнігадрукавання (2017)
-
300-годдзе з дня нараджэння Саламеі Рэгіны Русецкай (1718-1763) (Беларусь пры падтрымцы Літвы, Польшчы і Расійскай Федэрацыі) (2018)
-
200-годдзе з дня нараджэння Станіслава Манюшкі, кампазітара, дырыжора і выкладчыка (1819-1872) (Польшча, Беларусь і Літва пры падтрымцы Латвіі і Румыніі) (2019)
Узнагароды ЮНЕСКА
Медаля ЮНЕСКА "5 кантынентаў" удастоены:
-
Ігар Лучанок (2016)
-
Валянцін Елізар'еў (2016)
Медаля ЮНЕСКА "Віктар Гюго" ўдастоены:
-
Тамара Ніжнікава (2015)
-
Генадзь Аўсяннікаў (2015)
-
Расціслаў Янкоўскі (2015)