Не оседала пыль,
Чадил Берлин пожаром.
Тяжелой поступью
В броне и без брони
Шла прямо по домам и тротуарам
Уверенно Победа в эти дни.
И походили площади на свалки,
Куда свезли фашистские кресты.
Штандартов обгоревших палки
Торчали, как костлявые персты.
И вот она – святая дата,
Наполненная счастьем до краев.
Стреляли вверх восторженно солдаты,
Не чувствуя усталости боев.
Еще потерь лежали тени,
Но обнимал сосед соседа.
Неслось над нежностью сирени
Одно лишь слово мощное – ПОБЕДА!
Феофан Липатов
Прокопенко Владимир Васильевич
Участник Великой Отечественной войны, учитель, Отличник просвещения СССР. Родился 22 мая 1924 года в г. Костюковичи Могилевской области в семье учителей.
Войну встретил 17-летним юношей. С 23 сентября 1943 года Владимир Васильевич служил в 101 гвардейском полку Белорусского фронта пулеметчиком, 19 ноября 1943 г. был ранен под Гомелем. Затем служил и участвовал в боях на Карельском фронте, участвовал в боях с Японией. За боевые заслуги на Карельском фронте имеет 5 Благодарностей Верховного Главнокомандования. В мае 1947г. демобилизован. Вся педагогическая деятельность прошла в Медведичской школе Ляховичского района.
Величко Иван Васильевич
Участник Великой Отечественной войны, учитель, родился 8 ноября 1927 года в Несвиже Минской области.
Летом 1944 года его призвали в действующую армию. Рядовой 297-го стрелкового полка 5-й армии был автоматчиком на 3-м Белорусском фронте. Во время одной из фашистских минометных атак на территории Восточной Пруссии Ивана Величко получил ранение. На парадном пиджаке Ивана Васильевича орден Отечественной войны ІІ степени, медаль “За отвагу”, многочисленные юбилейные медали в честь Великой Победы – оценка доблести и мужества.В начале своего становления в профессии Иван Васильевич возглавлял школы в Шевелях и Гуличах Ляховичского района, затем работал заместителем директора и учителем истории Ольховской школы.
Зоя Ефимовна Осипова
Зоя – значыць жыццё.
11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў (из газеты «Ляхавіцкі веснік”)
Яна ніколі не засяроджвала ўвагу на страшных імгненнях свайго дзяцінства. І зусім мала хто ведаў, што на яе долю выпалі жудасныя выпрабаванні – фізічныя і душэўныя, калі кожны дзень мог стаць апошнім, калі смерць хадзіла побач, калі голад і холад не давалі спаць: наша зямлячка Зоя Осіпава – адна з мільёнаў былых малалетніх вязняў фашызму. І яна – не зломлены Вялікай Айчыннай чалавек. Не знішчыла вайна і волю да жыцця, не счарсцвела яе сэрца, а душа заўжды была і застаецца адкрытай для іншых.
Добры дзень, мяне завуць Зоя Яфімаўна Осіпава, я буду выкладаць у вас рускую мову і літаратуру, – прывіталася з нашым класам строгая і, як потым аказалася, надзвычай патрабавальная настаўніца. А яшчэ інтэлігентная, тактоўная, эрудыраваная.
Не стану ўтойваць, што спачатку мы пабойваліся Зою Яфімаўну. Каб атрымаць у яе пяцёрку, трэба было вельмі пастарацца. А потым мы ў яе ўлюбіліся. Як жа цікава яна расказвала пра Пушкіна і Лермантава, заварожвала вершамі рускіх класікаў, чытала іх на памяць. Вучыла самастойна думаць і выказваць уласнае меркаванне. І, трэба сказаць, да старэйшых класаў мы навуку засвоілі.
Наша настаўніца валодала сапраўдным педагагічным дарам. Як пацвярджэнне прафмайстэрства – узнагароджванне Зоі Осіпавай нагрудным знакам «Выдатнік народнай асветы».
СШ № 2 стала ў яе біяграфіі асноўным працоўным месцам, а 1988-89 наву-чальны год – апошнім у яе педагагічнай кар’еры. Зоя Осіпава выйшла на заслужаны адпачынак, але не губляе сувязі са школай, якой аддала больш за два дзесяцігоддзі. І на пенсіі, калі дазваляе здароўе, яна з задавальненнем прыходзіць сюды на сустрэчы з мінулым і сённяшнімі рабятамі і настаўнікамі.
Растуць, набіраюцца сіл і яе яблынькі, пасаджаныя тры гады назад у «Садзе мары» каля любімай СШ № 2, а ў музеі захоўваюцца ўспаміны Зоі Осіпавай – былога малалетняга вязня фашызму.
...Май 1941 года, вёска на Смаленшчыне. Вучаніца 2 класа Зоя радасная бяжыць дамоў: трэба хутчэй расказаць маме і сёстрам, што яна закончыла год на выдатна.
А праз тры тыдні пачалася вайна.
– Аднойчы старэйшая з пяці сясцёр Жэнька пайшла да сяброўкі. У той час мамы дома не было, яна пагнала калгасны статак у Разанскую вобласць, каб зберагчы ад фашыстаў. Напэўна, дзяўчаты мелі сувязь з партызанамі, іх схапілі карнікі. З таго часу пра сястру мы больш нічога не чулі, хаця і шукалі. У акупацыі было цяжка, – успамінае ваеннае дзяцінства Зоя Осіпава.
Але самае страшнае было наперадзе: усю іх сям’ю вывезлі ў душных таварняках на прымусовыя работы ў Германію. Колькі разоў за час жудаснага падарожжа мама вырывала з абдымкаў смерці сваю Зою. На мяжы з Францыяй, у былым спартыўным будынку, абцягнутым калючым дро-там, пасялілі нявольнікаў – старых, жанчын, дзяцей. Пад дуламі аўтаматаў ганялі іх працаваць на фабрыку. Зоя Яфімаўна расказвае, што ёй «пашчасціла» – мыла посуд у бюргера, у сям’і якога да дзяўчынкі адносіліся някепска, не здзекаваліся над ёю. Куды больш тады перажывала за маму, сясцёр – у іх на фабрыцы ўмовы былі нечалавечыя.
– Разумелі, што вайна вось-вось закончыцца: усё часцей налёты авіяцыі. І раптам у адзін з дзён не прыйшоў за намі ў барак канвой. З’явіліся амерыканскія салдаты, нас пагрузілі ў машыны і павезлі, як аказалася, дадому – у Савецкі Саюз. Мама вырашыла не вяртацца на Смаленшчыну, засталіся ў Брэсцкім раёне, на яе малой радзіме, – нібы вяртаецца ў 1945 год Зоя Яфімаўна. Паціху наладжвалася мірнае жыццё. Хоць маці Зоі адна падымала дзяцей, разумела, што адукацыя неабходная, не шкадавала грошай на гэта. Тым больш, Зоя вучылася з ахвотай і вытрымала іспыты ў педінстытут.
Настаўніцы рускай мовы і літаратуры Зоі Яфімаўне Осіпавай 86 гадоў. Канешне, здароўе падводзіць, але па-ранейшаму яна жыве з верай, што ўсё будзе добра. Побач сын Яўгеній, які так падобны на бацьку (мужам Зоі Осіпавай быў таленавіты педагог і паэт Кастусь Турко).
Сумаваць няма часу. Так многа, як раней, гадзінамі, не чытае – зрок не той. Але штодня знаходзіць час, каб узяць у рукі кнігу, абавязкова штудзіруе кожны нумар «ЛВ». І што б ні здарылася ў яе жыцці, прадаўжае радавацца кожнаму дню. Кошт імгнення яна навучылася цаніць. Яшчэ тады, калі дзесяцігадовым дзяўчом была ў нямецкай няволі. А сёння бясконца гатова паўтараць: шчасце – жыць у міры.
І на дзіцячыя плечы лёг цяжар вайны
“Усё далей і далей ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Зямля загаіла свае раны, але ў сэрцах людзей, у памяці народа яны жывыя. Дзяцінства і юнацтва – самыя светлыя і шчаслівыя перыяды жыцця кожнага чалавека. Яны не павінны азмрочвацца выбухамі, пастаянным страхам за жыццё сваё і блізкіх людзей. Ці могуць сумяшчацца такія паняцці, як дзеці і вайна?”
Эліна Чарнецкая, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства і Жанна Падрубная, педагог-арганізатар ліцэя г.Жабінкі, да 75-годдзя Вялікая Перамогі разам с вучнямі ўжо другі год працуюць над праектам “Юныя сведкі вайны: гісторыя ад першай асобы”. Ён меў на мэце збор успамінаў дзяцей вайны.
На першапачатковым этапе праекта быў арганізаваны шэраг краязнаўчых экспедыцый. Пад час адной з іх, якая праходзіла па маршруце Жабінка – Малыя Сяхновічы – Вялікія Сяхновічы – Драмлёва, яе ўдзельнікі сустрэліся з дзецьмі-вязнямі Ганнай Дзмітрыеўнай Пятручык, Зінаідай Маркаўнай Баярчук і Еўдакіяй Пятроўнай Мядзведзь.
Наступная экспедыцыя была арганізавана ў старасельскі край. Тут удзельнікам праекта пашчасціла сустрэцца з сувязным партызанскага атрада імя Міхаіла Чарнака Іванам Аляксандравічам Алексіевічам, якога без перабольшвання можна назваць жывой легендай.
Незабыўныя ўражанні пакінула сустрэча з ветэранамі педагагічнай працы і ўспаміны Зоі Мікалаеўны Яроцкай, Веры Іванаўны Вайцюк, Ганны Пракопаўны Давыдоўскай, Яўгеніі Васільеўны Сасноўскай, Раісы Міхайлаўны Маргевіч пра ваеннае ліхалецце.
На прапанову паўдзельнічаць у праекце, якая была апублікавана ў раёнцы, адгукнуліся жыхары Жабінкаўшчыны. Сярод іх Еўдакія Дзяменцьеўна Андрасюк, Рыгор Уласавіч і Фёкла Міхайлаўна Дыдзікі, якія перажылі вайну ў Кардах, былі сведкамі руху мясцовых камсамольцаў-падпольшчыкаў, трагедыі Драмлёва, жахаў акупацыйнага рэжыму. Будучы дзецьмі, яны працавалі нароўні з дарослымі. Сведкамі трагедый “вогненных вёсак” на Гомельшчыне і Міншчыне сталі Надзея Барысаўна Шастак і Зінаіда Рыгораўна Карабан.
Цудам засталася ў жывых жыхарка Азятаў Марыя Міхайлаўна Грыцук. Немцы хадзілі па вёсцы і стралялі па людзях. Ад шалёнай кулі яе выратавала бабуля. Пражылі ўсю акупацыю на тэрыторыі раёна Данута Іосіфаўна Мяцечка, Марыя Гаўрылаўна Сарока, Ніна Мікалаеўна Карпук. На іх дзіцячыя плечы лёг цяжар ваеннага часу.
З кожным годам меншае колькасць ветэранаў – франтавых байцоў і партызан. Але жывуць побач з намі дзеці ваенных гадоў, чые ўспаміны такія ж важныя і каштоўныя, як расповеды іх бацькоў. Асабліва цяпер, ва ўмовах, калі спробы перапісаць гісторыю Перамогі сталі частай з’явай.
Удзельнікам праекта ўдалося сабраць успаміны 19 юных сведкаў вайны, а таксама поўны варыянт дакументальнага і фотаздымачнага матэрыялу. Дадзеныя звесткі сабраны ў асобны альбом, які атрымаў такую ж назву, як і праект: “Юныя сведкі вайны: гісторыя ад першай асобы”.