Дзве залатыя ўзнагароды ў медальную скарбонку беларусаў прынёс дзюдаіст Арцём Коласаў, які стаў чэмпіёнам у вагавой катэгорыі да 55 кг, а таксама ў складзе інтэрнацыянальнай каманды.
Плыўчыха Настасся Шкурдай стала ўладальніцай двух медалёў - сярэбранага на дыстанцыі 50 м і бронзавага на 100 м батэрфляем. Іван Брынза заваяваў серабро ў спаборніцтвах па акадэмічным веславанні ў заездзе лодак-адзіночак. Лізавета Дорц заняла другое месца сярод штурхальніц ядра.
На трэцюю прыступку п'едэстала гонару падымаліся Хрысціна Канцавенка (скачкі з шастом), Наталля Варакіна (жаночая барацьба), а таксама дуэт акрабатаў Вікторыя Ахотнікава / Ілья Фамянкоў у камандным турніры.
У Буэнас-Айрэсе Беларусь прадстаўлялі 37 атлетаў, якія выступалі ў 16 відах спорту. У 2014 годзе на II Юнацкіх Алімпійскіх гульнях у кітайскім Нанкіне ў скарбонцы беларускай каманды таксама было 9 медалёў (5 залатых, 4 сярэбраныя).
Усяго ў сталіцы Аргенціны выступалі амаль 4 тыс. спартсменаў з 206 краін, якія разыгралі на працягу 12 спаборніцкіх дзён 241 камплект медалёў у 32 відах спорту. Пераможцай неафіцыйнага каманднага медальнага заліку стала зборная Расіі, у актыве якой 59 узнагарод (29, 18, 12).
Наступныя летнія Юнацкія Алімпійскія гульні пройдуць у маі - чэрвені 2022 года ў сенегальскай сталіцы Дакары.