Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Новы дзіцячы ютуб-канал па-беларуску: БЭЙБУС

Дата: 8 ноября 2021 в 13:17
191 просмотр

Новы персанаж беларускага ютуба БЭЙБУС — жыццярадасны дапытлівы непаседа, які паступова збірае на адной пляцоўцы ўжо вядомыя праекты і цэлы шэраг новых:
любімыя і заўсёды вельмі чаканыя “Казкі з Маляванычам” у выкананні галоўнага чарадзея краіны акцёра Аляксандра Ждановіча і ў іллюстраванні музыкі, паэта і мастака Андруся Такінданга;
забаўляльны і навучальны “Вясёлы Садок” — сапраўдны дзіцячы анлайн-садок для дзяцей рознага ўзросту, які ладзіць зорная каманда акцёраў: Алена Гіранок, Эмілія Пранскуце, Іна Ганчар, Вераніка Пляшкевіч і Сяргей Жбанкоў, вядомых маленькім гледачам па любімай “Калыханцы”;
пяшчотныя беларускія калыханкі, якія мы вывучым і заспяваем разам з вядомымі артысткамі;
і шмат яшчэ чаго цікавага ;)
Адна з галоўных мэтаў Бэйбуса і яго сяброў — лёгкае і натуральнае прыцягненне ў жыццё дзетак беларускай мовы, любоў да меладычнасці нацыянальнага гучання. Першай з’явіцца казка з серыі “Казкі з Маляванычам” пад назвай “Лагодны цмок”.

Сачыць за публікацыямі можна ў сацсетках:

YouTube — https://www.youtube.com/channel/UCW-v5eDn57mguoXvobWBeiQ
Instagram — https://www.instagram.com/baybus.by/
Facebook — https://www.facebook.com/baybus.by
Кантакт: bybaybus@gmail.com

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.