Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Инфоомация для родителей: Давайце гуляць па-беларуску!

Дата: 10 октября 2021 в 09:22
87 просмотров

Давайце гуляць па-беларуску!
Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае
беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні.
Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-
беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не
атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця
да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Прапануем маладым бацькам
некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай
мовай.
Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы
павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў другой малодшай
группе (другое паўгодзе), сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца
задачы раздзела “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай
праграммы дашкольнай адукацыі. Рашэннем педагагічнага калектыву
назначаецца адзіны дзень маўлення па-беларуску, калі з раніцы і да вечара
дзеці чуюць беларускую мову ў садку і самі спрабуюць на ёй размаўляць.
Акрамя таго, з дзецьмі праводзяцца беларускія народныя гульні,
фальклорныя святы, напрыклад “Калядкі”, “Гуканне вясны” і іншыя, на якіх
дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай,
традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. Вось вам і першая ступень адукацыі
маленькіх беларусаў.
А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго
пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на
роднай мове.
Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай
апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне:
шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі
дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і
само назаве яе па-беларуску.
На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы
садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з
задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам
тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія
патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.
Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб
памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў,
транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу
размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся
паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце,
што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.
Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не?
Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-
беларуску.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.