Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Што такое народная мова.

Дата: 29 ноября 2019 в 14:14, Обновлено 29 ноября 2019 в 14:39
799 просмотров

Народная мова - гэта тая мова, на якой гаворыць увесь народ. Кожны народ мае сваю родную мову. Родная мова - вялікае народнае багацце, якое народ павінен шанаваць, бо як кажа Алесь Гарун:

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэта скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраным застаўся.

- Па чым лягчэй пазнаць, што мы беларусы?

Найлягчэй гэта пазнаць па нашай мове. Мова злучае людзей у адзін народ. І наша беларуская мова злучае больш 15 міліёнаў беларусаў у адзін народ.

- Чаму мы гаворым беларускай мовай?

- Бо яна наша родная, а кожны чалавек любіць сваю родную мову: так, прыкладам, немец любіць мову нямецкую, паляк - польскую, а беларус - беларускую. І ўсё,  што добрае, усе мудрасці свету - навуку, літаратуру - мы найлепей разумеем і любім, калі чуем на сваёй роднай мове, бо яна нам найбольш зразумелая і прыступная. У сваёй хаце мы, бывае, мала бачым сваю любасць да нашай мовы, затое будучы на чужыне, як толькі пачуем нашую мову, дык вельмі цешымся. Бо чалавеку наймілей чуць і гаварыць на сваёй роднай мове.

- Якая нашая мова?

                                   

- Нашая мова адна з найчысцейшых у славянскай сям'і моў. Яна мілагучная, вельмі спеўная і гібкая, пра што вельмі надаецца да паэзіі і спеваў. Дзеля таго, што мова нашая захавала даўнейшы славянскі характар, яна - як маці ў славянскай сям'і моў. Да яе, як дзеці да маткі, падобныя ўсе славянскія мовы: маскоўская, сэрбская, чэшская. украінская, польская і інш. Але пры гэтым яна зусім асобная, самабытная мова, як і кожная іншая. Ворагі нашага народу хлусяць, што мова наша не самабытная, калі кажуць: "гэта мешаніна маскоўскай і польскай моў". Гэтак могуць гаварыць толькі нашыя зладумцы, або цёмныя людзі. Шмат вучоных людзей розных нацыянальнасцяў навучаліся нашай мовы і пісалі аб ёй вучоныя кнігі. І ўсе яны ў адзін голас кажуць, што мова беларуская зусім самабытная, асобная мова, такая ж самая асобная славянская мова, як польская ці маскоўская.

Даўней нашая мова была адной з самых культурных усходня-славянскіх моў. На ёй гаварылі князі нашыя, князі і вяльможы Вялікага Княства Літоўскага. Беларуская мова была мовай дыпламатычнай на ўсходзе Еўропы.

На беларускай мове ў Вялікім Княстве Беларускім (літоўскім) пісаліся ўсе законы, вяліся ўсе ўрады і суды, адбываліся соймы і інш. Ад тых часоў захавалася багата дакументаў, кніг, грамат.  І ўсе яны напісаны чысцюсенькай нашай беларускай мовай.

- Ці маюць беларусы сваю літаратуру (пісьменства)?

                                

- Мы, беларусы, маем багатае сваё асобнае пісьменства. Беларускае пісьменства, літаратура, старэйшае за польскае і маскоўскае. 3 усіх славянскіх народаў адны толькі чэхі мелі раней за беларусаў надрукаваную біблію на сваёй мове.

Чэская біблія надрукавана ў 1488 г.

Беларуская           "      1517 г.

Украінская           "      1555 г.

Польская             "      1561 г.

Літоўская            "      1660 г.

Маскоўская           "      1751 г.

Беларусы даўнейшымі часамі мелі вельмі багатае сваё пісьменства. У XVI стагоддзі былі напісаны і надрукаваны на беларускай мове ўсе законы, духоўныя кнігі (праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія і рэфармацкія), гістарычныя, навуковыя і ўсякія іншыя. Пасля наш народ заняпаў, яго задушылі, заціснулі, пры гэтым і пісьменнасць заглушылі. Калі наша бацькаўшчына папала пад Расею (Маскоўшчыну), дык нават зусім было забаронена што-небудзь пісаць і друкаваць па-беларуску. Толькі у 1905 годзе, у часе расейскай рэвалюцыі, беларусы дамагліся права друкаваць кнігі на сваёй мове. За кароткі час ад 1905 г. беларускія пісьменнікі напісалі багата добрых і цікавых кніжак, стварылі новую беларускую літаратуру. Цяпер беларусы маюць немалую і новую сваю літаратуру, шмат газет і часопісаў.

- Ці беларуская мова адна на ўсёй Беларусі?

                                  

- Беларуская мова адна  на ўсёй Беларусі, але як і ўсе старадаўныя і жывыя мовы, так і нашая мае свае адмены - дыялекты або гаворкі -  віцебская, смаленская, палеская, цэнтральная (менская, слуцкая) і г. д.

- Што стала бы, калі б мы забылі сваю родную мову?

- Калі б мы нашую родную мову закінулі, забылі, а прынялі чужую, тады пра ўсіх нас і след загінуў бы на зямлі.

Наш паэт Францішак Багушэвіч (Мацей Бурачок) у прадмове да "Беларускай Дудкі" кажа: "Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі! Пазнаюць людзі людзей па абліччу ці па адзежы, якую хто носіць. Вось жа мова - гэта ёсць аблічча і адзежа душы люцкой".

                               

Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў, бацькоў, якія гэтай мовай гаварылі. А хто сароміцца сваей мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі сароміліся, бо саромеючыся роднае мовы, ён крыўдзіць не толькі дзядоў - бацькоў сваіх, але і ўвесь народ. Справядлівы, добры чалавек сам гаворыць сваёй роднай мовай і глядзіць, каб і іншыя яе шанавалі.

                                 "Дык шануй, беларус, сваю мову, 
                                  Гэта скарб нам на вечныя годы; 
                                  За пашану радзімаму слову, 
                                  Ушануюць нас брацця-народы".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.